Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Францішак: маліцца аб добрых работніках для Божага Валадарства

Святарства і кансэкраванае жыццё патрабуюць адвагі і пастаянства; а без малітвы немагчыма крочыць наперад па гэтым шляху, - заўважыў Папа пасля малітвы “Regina Coeli”, якая 3 мая 2020 г. прайшло ў Ватыкане.

“Сёння святкуецца Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Хрысціянскае жыццё ўсё і заўсёды з’яўляецца адказам на пакліканне Бога, у кожным жыццёвым стане. Гэты Дзень нагадвае нам тое, што аднойчы сказаў Езус, гэта значыць, што жніво Божага Валадарства патрабуе вялікай працы, і трэба маліцца да Айца, каб паслаў работнікаў на жніво сваё (пар. Мц 9,37-38). Святарства і кансэкраванае жыццё патрабуюць адвагі і пастаянства; а без малітвы немагчыма крочыць наперад па гэтым шляху. Заклікаю ўсіх прасіць Пана аб дары добрых работнікаў для Яго Валадарства, якія будуць мець сэрцы і рукі, адкрытыя на Яго любоў”, - сказаў Святы Айцец.

Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў IV Велікодную Нядзелю – Нядзелю Добрага Пастыра. Ён быў устаноўлены св. Паўлам VI у 1964 г. Сёлета ён праходзіць у 57-ы раз.
 

03 мая 2020, 12:10