Папа падчас візіту у санктуарый Маці Божай з Каакупэ Папа падчас візіту у санктуарый Маці Божай з Каакупэ

Папа благаславіў Парагвай, даручаны апецы Багародзіцы

Удзячнасць, благаслаўленне і малітва – гэтыя тры словы былі ў цэнтры кароткага паслання Святога Айца да Канферэнцыі Біскупаў Парагвая.

Папа скіраваў свой зварот з нагоды прысвячэння гэтай лацінаамерыканскай краіны яе нябеснай заступніцы – Маці Божай з Каакупэ. Выказваючы ўдзячнасць за ініцыятыву Пантыфік благаславіў усіх парагвайскіх вернікаў і папрасіў маліцца за яго і плёнах яго служэння святому Божаму Народу. Францішак запэўніў у малітве аб матчыным заступніцтве Багародзіцы для ўсіх жыхароў краіны.

Цырымонія прысвячэння Парагвая Маці Божай прайшла 3 мая 2020 г. у рэжыме анлайн трансляцыі з базылікі Беззаганнага Зачацця ў Каакупэ, у якой захоўваецца шанаваная мясцовымі вернікамі цудатворная фігурка Панны Марыі. Яе суправаджала гучанне званоў на ўсіх касцёлах краіны, у якой дзейнічае строгі каранцін па прычыне пандэміі каронавіруса.

Францішак наведваў санктуарый у Каакупэ падчас свайго візіту ў Парагвай у ліпені 2015 г. У 2017 г. у Ватыканскіх садах была ўстаноўлена мазаіка з выявай Багародзіцы з гэтага месца.
 

04 мая 2020, 11:00