Vatican News

Пандэмія: Святы Айцец маліўся за медсясцёр і медбратоў

12 мая 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты Францішак асаблівым чынам маліўся аб Божым благаслаўленні для медсясцёр.

“Будзем маліцца сёння за медбратоў і медсясцёр, за мужчын, жанчын і моладзь, якія абралі гэтую прафесію, прафесію не простую – гэта пакліканне, самаадданасць. Няхай Пан благаславіць іх. Падчас гэтай пандэміі яны сталі прыкладам гераізму, а некаторыя аддалі жыццё”, - сказаў Папа ва ўступе да літургіі.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), колькасць заражаных каронавіруснай інфекцыяй у свеце перавысіла 4 млн чалавек, 278,8 тыс. памерлі. Лідарам па колькасці пацверджаных выпадкаў, па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, застаюцца ЗША, дзе колькасць выяўленых заражаных перавысіла 1,3 млн чалавек. Іспанія знаходзіцца на другім месцы (227 тыс.), Вялікабрытанія – на трэцім (224 тыс.), Расія – на чацвёртым (221 тыс.), Італія – на пятым (219 тыс.).

12 мая 2020, 10:29