Vatican News

Пантыфік: захоўваць нормы бяспекі падчас публічных цэлебрацый

Францішак прывітаў адмену абмежаванняў на ўдзел у публічных літургічных цэлебрацыях у розных краінах, заклікаўшы прытрымлівацца ўсіх нормаў бяспекі.

“У некаторых краінах аднавіліся літургічныя цэлебрацыі з удзелам вернікаў; у іншых – разглядаецца такая магчымасць; у Італіі з заўтрашняга дня з’явіцца магчымасць цэлебраваць св. Імшу з народам”, - заўважыў Папа.

“Калі ласка, будзем прытрымлівацца нормаў і прадпісанняў, мэта якіх заключаецца ў захаванні здароўя кожнага чалавека і народу”, - дадаў Святы Айцец пасля малітвы “Уладарка Неба”, якая 17 мая 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

17 мая 2020, 12:15