Антоніа Чызеры, "Ecce homo" (1861) Антоніа Чызеры, "Ecce homo" (1861)

Папа маліўся за людзей, асуджаных несправядліва

Маліцца за людзей, якія пакутуюць ад несправядлівага прысуду, выкліканага бязлітаснасцю, - заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 7 красавіка 2020 г. у капліцы Дома св. Марты.

“У гэтыя дні Вялікага посту мы ўзгадваем, які пераслед спазнаў Езус, і як кніжнікі апалчыліся супраць Яго: Ён быў асуджаны з лютасцю, з раз’юшанасцю, будучы невінаватым. Хацеў бы сёння памаліцца за ўсіх людзей, якія пакутуюць ад несправядлівага прысуду, выкліканага бязлітаснасцю”, - сказаў ва ўступе да св. Імшы Францішак.

На завяршэнне літургіі Пантыфік правёў кароткую эўхарыстычную адарыцыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў, якія сачылі за трансляцыяй св. Імшы праз СМІ, прыняць св. Камунію духоўным чынам.
 

07 красавіка 2020, 10:42