Пошук

Vatican News

Францішак: маліцца аб справядлівасці пасля пандэміі

Маліцца аб тым, каб былі знойдзены справядлівыя шляхі выйсця з крызісу, выкліканага пандэміяй каронавіруса, - заклікаў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 13 красавіка 2020 г. цэлебраваў у Ватыкане.

“Памолімся сёння за кіраўнікоў дзяржаў, навукоўцаў, палітыкаў, якія пачалі аналізаваць шляхі выйсця; тое, што будзе пасля пандэміі, у гэтым “пасля”, якое ўжо распачалося: каб знайшлі справядлівы шлях, заўсёды на карысць людзей, заўсёды на карысць народаў”, - сказаў ва ўступе да літургіі Францішак.

На завяршэнне св. Імшы Пантыфік правёў кароткую эўхарыстычную адарыцыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў, якія сачылі за трансляцыяй св. Імшы праз СМІ, прыняць св. Камунію духоўным чынам.
 

13 красавіка 2020, 10:38