1582891686832.jpg

У Пантыфіка – прастуда: няма сімптомаў іншых хвароб

Кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні пацвердзіў, што Францішак прастуджаны і не мае сімптомаў іншых хвароб. Заява стала рэакцыяй на паведамленні СМІ аб наяўнасці ў Пантыфіка каронавіруса.

“Прастуда, дыягнаставаная ў Святога Айца ў апошнія дні, усё яшчэ захоўваецца, без сімптомаў, характэрных для іншых захворванняў. Тым часам папа Францішак кожны дзень цэлебруе св. Імшу і сочыць за рэкалекцыямі, якія адбываюцца ў Доме Боскага Настаўніка ў Арычы”, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

У нядзелю Папа асабіста заявіў аб тым, што адмаўляецца па стане здароўя ад асабістага ўдзелу ў велікапосных рэкалекцыях для супрацоўнікаў Рымскай курыі. Духоўныя практыкаванні сёлета праводзіць Сакратар Папскай біблійнай камісіі, езуіт, кс. Пьетра Баваці.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 сакавіка 2020, 11:20