Official-Image---TPV-3-2020-IT---Il-Video-del-Papa---I-cattolici-in-Cina.jpg

Святы Айцец заклікае маліцца за Касцёл у Кітаі

Пантыфік заклікаў на працягу сакавіка маліцца за Касцёл у Кітаі. Малітоўную інтэнцыю ён агучыў і патлумачыў у адмысловым відэароліку, які 5 сакавіка 2020 г. распаўсюдзіла Сусветная сетка малітвы.

“Сёння Касцёл у Кітаі глядзіць наперад з надзеяй. Касцёл прагне, каб кітайскія хрысціяне былі сапраўднымі хрысціянамі і добрымі грамадзянамі. Яны павінны распаўсюджваць Евангелле, але без празелітызму, а таксама імкнуцца да адзінства каталіцкай супольнасці, якая падзелена”, - заўважыў Папа.

“Будзем маліцца, каб Касцёл у Кітаі захаваў вернасць Евангеллю і ўзрастаў у еднасці”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Францішак.
 

05 сакавіка 2020, 16:00