Ілюстратыўнае фота Ілюстратыўнае фота

Святы Айцец перадаў італьянскім бальніцам дыхальныя апараты

Пантыфік здзейсніў жэст салідарнасці ў адносінах да жыхароў паўночнаітальянскіх рэгіёнаў, якія пакутуюць ад распаўсюджвання каронавіруса і недахопу медыцынскага абсталявання.

26 сакавіка 2020 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што Святы Айцец даручыў Апостальскай элемазінарыі перадаць у медыцынскія ўстановы на рэгіёнах, якія найбольш закранула пандэмія COVID 19, 30 дыхальных апаратаў, набытых некалькі дзён таму.

Шпіталі, якія атрымаюць запатрабаванае ва ўмовах барацьбы з каронавірусам абсталяванне, будуць вызначаны ў бліжэйшы час.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 сакавіка 2020, 12:36