1570434466572.jpg

Святы Айцец зацвердзіў тэму наступнага Сінода Біскупаў

7 сакавіка 2020 г. у Ватыкане агучылі тэму наступнай сінадальнай асамблеі. Яе зацвердзіў Францішак пасля кансультацый з Генеральным сакратарыятам і Звычайнай радай.

Папа склікае XVI Звычайную Генеральную Асамблею Сінода Біскупаў на кастрычнік 2022 г. Яе тэма будзе гучаць так: “На карысць Касцёла сінадальнага – камунія, удзел і місія”. Аб гэтым паінфармаваў у адмысловым паведамленні Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Ларэнца Балдзісэры.

6-7 лютага 2020 г. у Ватыкане праходзіла першае пасяджэнне XV Звычайнай рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў. На ім аналізавалася магчымая тэматыкі наступнай Асамблеі. Базай для гэтага сталі вынікі кансультацый, праведзеных з біскупскімі канферэнцыямі, Сінодамі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, дыкастэрыямі Рымскай курыі і радамі вышэйшых манаскіх настаяцеляў. Пасля завяршэння пасяджэння Пантыфіку была прадстаўлена праблематыка для канчатковага зацвярджэння сінадальнай тэмы.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 сакавіка 2020, 12:31