ROSARIO SUBIR.jpg

Папа падтрымаў малітоўную ініцыятыву італьянскага епіскапата

Святы Айцец падтрымаў заклік Канферэнцыі Біскупаў Італіі, якая заахвоціла вернікаў да малітвы на Ружанцы і разважання Таямніц святла ў інтэнцыі ўсёй краіны, ахопленай пандэміяй.

Вернікаў, сем’і, духавенства і манаскія супольнасці запрашаюць далучыцца да ініцыятывы 19 сакавіка 2020 г. у 21.00. Пантыфік запэўніў, што таксама будзе маліцца ў гэты час у Ватыкане.

“Да светлага і перамененага аблічча Езуса Хрыста і Яго Сэрца нас вядзе Марыя, Божая Маці, Аздараўленне хворых, да якой звернемся з малітвай Ружанца, пад поўным любові позіркам св. Юзафа, Абаронцы Святой Сям’і і нашых сем’яў. Будзем прасіць, каб асаблівым чынам ён абараніў нашы сем’і, хворых, а таксама людзей, якія клапоцяцца аб хворых: медыкаў, санітарных работнікаў, валанцёраў, што рызыкуюць жыццём, выконваючы сваё служэнне”, - сказаў Папа, вітаючы італьянскіх вернікаў, падчас агульнай аўдыенцыі 18 сакавіка 2020 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 сакавіка 2020, 11:55