Пошук

Папа Францішак падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа Францішак падчас малітвы "Анёл Панскі" 

Папа: няхай Вялікі пост дапаможа нам наблізіцца да Пана

Няхай Вялікі пост будзе спрыяльным і каштоўным часам для таго, каб наблізіцца да Пана, просячы Яго міласэрнасці, у розных формах, - сказаў Папа 22 сакавіка 2020 г. падчас малітвы “Анёл Панскі”.

Прапануем поўны тэкст разважання Пантыфіка:

У цэтнры літургіі чацвёртай нядзелі Вялікага посту знаходзіцца тэма святла. Евангелле (пар. Ян 9, 1-41) распавядае пра падзею чалавека, сляпога ад нараджэння, якому Езус прывяртае зрок. Гэты цудадзейны знак пацвярджэнне таго, што сказаў Езус пра сябе: “Я - святло свету” (Ян 9,5), святло, якое асвятляе нашу цемру. Ён здзейсніў гэтае асвятленне на двух узроўнях: на фізічным і духоўным: сляпы спачатку атрымаў адкрыццё вачэй, а потым паверыў у “Сына Чалавечага” (пар.35), гэта значыць у Езуса. Цуды, якія здзяйсняў Езус не былі асаблівымі жэстамі, але мелі на мэце весці да веры па шляху ўнутранага перамянення.

Фарысеі і кніжнікі, якія былі там, настойліва адмаўлялі прызнаць гэты цуд і звярнуліся да аздароўленага чалавека з паступнымі пытаннямі. Але ён іх адкінуў сілай рэчаіснасці: “Адно ведаю, што я быў сляпы, а цяпер бачу” (Ян 9,25). Паміж недаверам і варожасцю тых, хто яго акружаў і з недаверам задавалі пытанні, ён зрабіў крок, які паступова завёў яго да выяўлення ідэнтычнасці Таго, які адкрыў яму вочы і да вызнання веры у Яго. Спачатку слепанароджаны лічыў яго прарокам (пар. 17); затым прызнаў Яго за таго, хто прышоў ад Бога (пар. 33); і нарэшце прызнаў Яго Месіяй і аддаў Яму пашану. (пар. 36-38). Слепанароджаны зразумеў, што даючы яму зрок, Езус жадаў “выявіць праз яго справы Божыя” (пар. 3).
Таксама і мы можам зазнаць гэты досвед. Са святлом веры той, хто быў сляпым, адкрыў сваю новую ідэнтычнасць. Зараз ён “новая істота”, здольная ўбачыць у новым святле сваё жыццё і навакольны свет, таму што ён увайшоў у зносіны з Хрыстом, увайшоў у іншае вымярэнне. Ён больш не з’яўляўся жабраком, якога маргіналізавала грамадства. Ён ужо не раб слепаты і забабонаў. Яго асвятляльны шлях – гэта метафара шляху вызвалення ад граху, які мы мы так часта здзяйсняем. Грэх – гэта цёмная занавеса, якая закрывае нам твар і перашкаджае выразна бачыць сябе і свет. Прабачэнне Пана адкідае гэтую коўдру ценю і цемры і дае нам новае святло. Вялікі пост, якім мы зараз жывём, няхай будзе спрыяльным і каштоўным часам для таго, каб наблізіцца да Пана, просячы Яго міласэрнасці, у розных формах, якія нам прапаноўвае Маці Касцёла.

Сляпы, які атрымаў аздараўленне, бачыць цяпер вачыма цела і душы- гэта выяўленне кожнага ахрышчанага чалавека, які занураючыся ў Ласцы , ёсць адарваны ад цемры і пастаўлены ў святло веры. Але не хопіць атрымаць святло, трэба стаць святлом. Кожны з нас пакліканы прыняць боскае святло, каб жыць ім на працягу ўсяго свайго жыцця. Першыя хрысціяне, тэолагі першых стагоддзяў, казалі, што супольнасць хрысціян, гэта значыць Касцёл, з'яўляецца "таямніцай месяца", таму што ён даваў святло, але не было яго ўласнае святлом, але было святлом, якое атрымаў ад Хрыста. Таксама і мы павінна быць "таямніца месяца": даваць святло, атрыманае ад сонца, якім ёсць Хрыстос, Пан. Пра гэта нагадвае нам сёння св. Павел: “Паступайце, як дзеці святла. Бо плод святла ёсць ва ўсялякай дабрыні, справядлівасці і праўдзе” (Эф 5, 8-9). Зерне новага жыцця, атрыманае намі падчас хросту падобнае да іскры агню, які, перш за ўсё, ачышчае нас, спальваючы зло, якое мы носім у сэрцы і дазваляе нам ззяць і асвятляць. Святлом Езуса.

Няхвай Насвяцейшая Марыя дапаможа нам наследаваць сляпога з Евангелля, так, каб мы маглі быць залітымі святлом Хрыста і ісці разам з Ім па шляху збаўлення.

На завяршэнне сваёй сустрэчы з вернікамі, Святы Айцец падышоў да акна Прыватнай бібліятэкі, павітаў прысутных на ватыканскай плошчы вернікаў і благаславіў іх.

 

Навіна ў фармаце аўдыё
22 сакавіка 2020, 13:14