Пошук

Vatican News
Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі 

Пантыфік памаліўся за ахвяр каронавіруса і членаў іх сем'яў

Да малітвы за людзей, якія паміраюць у адзіноце, не могучы развітацца са сваімі блізкімі з-за пандэміі каронавіруса, - заклікаў Францішак падчас св. Імшы, якую цэлебраваў 22 сакавіка 2020 г. у капліцы сваёй рэзідэнцыі.

Літургія трансліравалася ў прамым эфіры ватыканскімі СМІ.

"У гэтыя дні даходзяць да нас навіны пра мноства памерлых: мужчын і жанчын, якія паміраюць у адзіноце, не ў стане развітацца са сваімі блізкімі. Мы думаем пра іх і молімся за іх. Але таксама і за сем'і, якія не могуць суправаджаць сваіх блізкіх у адыходзе з гэтага свету. Мы молімся асабліва за памерлых і за членаў іх сем'яў ", - сказаў Францішак.

Каментуючы літургічны евангельскі ўрывак пра аздараўленне сляпога ад нараджэння (Ян 9, 1- 41), Францішак заклікаў вернікаў чуваць, каб заўважылі, калі Езус праходзіць праз іх жыццё і змаглі навяртацца да Яго.

Папа нагадаў славутую фразу св. Аўгустына: “Баюся, што я не заўважу, як Бог праходзіць побач мяне”. Пантыфік падкрэсліў, што ў прысутнасці Езуса выяўляюцца сапраўдныя пачуцці і менавіта таму св. Аўгустын баяўся, што Езус пройдзе побач, і ён не зразумее гэтай прысутнасці, якая з’яўляецца ласкай. У выпадку сляпога гэтая прысутнасць відавочная. Хрыстус праходзіць, аздараўляе сляпога і разгараецца скандал. І тады раскрываецца самае лепшае і самае горшае ў чалавеку.

Францішак нагадаў, што кніжнікі і фарысеі ведалі ўсе правілы, але не разумелі, калі побач іх праходзіць Бог. Яны былі строгімі, прывязанымі да сваіх прывычак, і калі з-за гэтага давялося ім давесці да несправядлівасці, гэта для іх не было праблемай. Гэтае закрыццё выявілася ў прысутнасці Хрыста.

На канец гаміліі Папа заклікаў вернікаў прачытаць сённяшні евангельскі ўрывак, каб добра зразумець, што адбываецца тады, калі Езус праходзіць побач нас.

 

Навіна ў фармаце аўдыё
22 сакавіка 2020, 11:07