Лагатып падарожжа Папы на Мальту Лагатып падарожжа Папы на Мальту

Падарожжа Святога Айца на Мальту перанесена на іншы час

23 сакавіка 2020 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні паведаміў аб пераносе Апостальскага падарожжа Святога Айца на Мальту на нявызначаны час.

“У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў свеце, і пасля ўзгаднення з уладамі і мясцовым Касцёлам, абвешчанае Апостальскае падарожжа на Мальту было перанесена на дату, якая будзе вызначана пазней”, - сказаў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Францішак планаваў наведаць астравы Мальта і Гоца 31 мая 2020 г. Падарожжа было анансавана Святым Пасадам ў лютым. Пілігрымка павінна была прайсці ў 1960-годдзе візіту на Мальту апостала Паўла, які апыўнуўся на міжземнаморскім востраве, калі як вязень накіроўваўся ў Рым.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 сакавіка 2020, 11:57