Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканская сустрэча Патрыярхаў Усходніх Касцёлаў

У Ватыкане праходзіць сустрэча Патрыярхаў Усходніх Касцёлаў з Блізкага Усходу і Егіпта. Падчас яе, у прысутнасці Францішка, абмяркоўваюцца актуальныя праблемы каталіцкіх супольнасцей і іх місія.

На ватыканскі “саміт” прыбылі Патрыярхі: Халдэйскай Каталіцкай Царквы, кардынал Луіс Рафаэль Сако; Копцкай Каталіцкай Царквы, епіскап Ібрагім Ісак Сідрак; Мараніцкай Каталіцкай Царквы, кардынал Бешара Бутрас Раі; Мельхіцкай Каталіцкай Царквы, епіскап Юсэф І Абсі; Армянскай Каталіцкай Царквы, епіскап Грыгор Бэдрас ХХ; Сірыйскай Каталіцкай Царквы, епіскап Ігнацый Юсэф ІІІ Юнан.

У лістападзе 2018 г. іерархі з Блізкага Усходу і Егіпта збіраліся на супольную нараду ў Багдадзе. Яны звярнуліся да Папы з просьбай сустрэцца з ім, каб падзяліцца трывогамі і праблемамі, звязанымі з войнамі, пераследам, дыскрымінацыяй і міграцыяй мясцовых хрысціян.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 лютага 2020, 13:04