Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік моліцца за ахвяр вайны ў Сірыі і эпідэміі ў Кітаі

Папа заклікаў вернікаў маліцца за ахвяр вайны ў Сірыі і эпідэміі каранавіруса ў Кітаі. Адмысловы зварот ён зрабіў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 12 лютага 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Я хацеў бы, каб у гэты момант усе памаліліся за дарагую і спакутаваную Сірыю. Шматлікія сем’і, пажылыя людзі, дзеці вымушаны ўцякаць ад вайны. Сірыя сыходзіць крывёю ўжо шмат гадоў. Памолімся за Сірыю”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак таксама заклікаў да малітвы “за нашых кітайскіх братоў, якія пакутуюць ад гэтай бязлітаснай хваробы”, каб “як мага хутчэй знайшлі шлях да аздараўлення”.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 лютага 2020, 12:23