1582370248879.JPG

Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Азербайджана

22 лютага 2020 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце, якія прайшлі ў сардэчнай атмасферы, было выказана задавальненне развіццём існуючых двухбаковых адносін, з асаблівай спасылкай на супрацоўніцтва ў культурнай сферы. Была дадзена высокая ацэнка дзейснасці Каталіцкага Касцёла ў краіне.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні рэгіянальнага і міжнароднага характару, падкрэсліваючы важнасць міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялогу на карысць мірнага суіснавання паміж рознымі рэлігійнымі і этнічнымі групамі.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 лютага 2020, 14:59