Пошук

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з дэлегацыя COMECE. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас сустрэчы з дэлегацыя COMECE. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак прыняў каталіцкіх і пратэстанцкіх лідараў Еўропы

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі старшынь Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) і Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў. Ён падзякаваў за іх сумесную дзейнасць.

Першае аб’яднанне сёлета адзначае 40-годдзе, а другое – 60-годдзе з дня заснавання. Іх старшыні – арцыбіскуп Жан-Клод Холерыш і пастар Крысціян Крыгер, – прыбылі ў Ватыкан 30 студзеня 2020 г. Яны падзяліліся са Святым Айцом сваім бачаннем таго, як з дапамогай экуменічнага супрацоўніцтва зрабіць голас Цэркваў чутным у структурах Еўрасаюза. Папа высока ацаніў і падтрымаў гэта імкненне.

Госці Францішка выказалі перакананасць, што хрысціянскі ўклад у справу міру, згоды і адзінства ў Еўропе патрабуе, у першую чаргу, гатоўнасці казаць у адзін голас і дзейнічаць разам. Яны абмеркавалі са Святым Айцом выклікі, што стаяць перад “еўрапейскім праектам” і светам, а таксама ўклад Цэркваў у грамадскае жыццё.

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці аб’ядноўвае прадстаўнікоў каталіцкіх епіскапатаў краін-членаў Еўрапейскага Саюза.

Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў – экуменічная арганізацыя, у склад якой уваходзіць большасць хрысціянскіх Цэркваў у Еўропе. Каталіцкі Касцёл не з’яўляецца яе членам, але супрацоўнічае з ёй.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 лютага 2020, 11:21