Пошук

Vatican News

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Ірака

25 студзеня 2020 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Ірак Бархама Салеха. Затым прайшла сустрэча палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас сардэчных перамоў былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны. Увага была засяроджана на праблемах, з якімі блізкаўсходняя краіна сутыкаецца ў цяперашні час, на важнасці ўмацавання стабільнасці і працэсу аднаўлення, працягу шляху дыялогу і пошуку рашэнняў на карысць грамадзян, з павагай да нацыянальнага суверэнітэту.

Гаворка ішла і пра важнасць захавання гістарычнай прысутнасці хрысціян у краіне, неад’емнай часткай чаго з’яўляецца значны ўклад, які яны ўносяць у аднаўленне сацыяльнай структуры. Падкрэслівалася неабходнасць гарантавання іх бяспекі і месца ў будучыні Ірака.

Бакі абмеркавалі канфлікты і сур’ёзны гуманітарны крызіс, ад якіх пакутуе рэгіён, адзначаючы важнасць намаганняў, зробленых пры падтрымцы міжнароднай супольнасці для аднаўлення даверу і мірнага суіснавання.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 студзеня 2020, 12:14