Пошук

Vatican News
Францішак моліцца на пахаванні Марыі Грацыі Мары Францішак моліцца на пахаванні Марыі Грацыі Мары 

Пантыфік маліўся на пахаванні сваёй сяброўкі

Францішак у прыватнай форме наведаў рымскую парафію Сан-Джузэпэ аль-Наментана, каб узяць удзел у пахаванні Марыі Грацыі Мары, сваёй сяброўкі, якая памерла 30 снежня 2019 г. ва ўзросце 95 гадоў.

Папа маліўся падчас экзэквіі, седзячы ў лаўцы, як і іншыя ўдзельнікі абраду. Пасля св. Імшы ён павітаўся з некаторымі прысутнымі, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.

Прафесар Марыя Грацыя Мара была выкладчыцай гісторыі хрысціянства ва ўніверсітэце Ла-Сапіенца ў Рыме, аўтарам кніг у гэтай галіне, асабліва ў дачыненні да першых стагоддзяў хрысціянства і Айцоў Касцёла.

У ліпені 2018 г. Францішак наведаў сваю сяброўку ў яе кватэры. Мара хацела сустрэцца з Пантыфікам, але гэтаму перашкаджаў стан яе здароўя, таму ён сам прыехаў у раён Саларыа і размаўляў з ёй каля гадзіны.

У лютым 2019 г. у сваёй прамове, прысвечанай 50-годдзю Патрыстычнага інстытута “Аўгустыніянум”, Францішак згадаў Мару сярод тых, хто пакінуў свой след у гісторыі навучальнай установы. Ён дадаў, што, нягледзячы на ўзрост, яна па-ранейшаму піша і вучыць дзяцей катэхізісу.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 студзеня 2020, 11:57