Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: крочыць новымі шляхамі і не баяцца памылак

Божай ласцы падабаецца праяўляцца ў слабасці, - заўважыў Пантыфік, вітаючы пілігрымаў, прысутных на агульнай аўдыенцыі, якая 15 студзеня 2020 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI.

“Дарагія браты і сёстры, радасць Евангелля ўзнікае ў выніку сустрэчы з Езусам. Менавіта тады, калі сустракаем Пана, намі завалодвае тая любоў, на якую здольны толькі Ён, і тут знаходзіцца крыніца евангелізацыйнай дзейнасці. Няхай нас не стрымлівае страх зрабіць памылку ці пайсці новымі шляхамі, бо наша ўбоства з’яўляецца не перашкодай, а каштоўнай прыладай, паколькі Божай ласцы падабаецца праяўляцца менавіта ў слабасці”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак заклікаў вернікаў адкрыць свае сэрцы на патрэбы Касцёла і па прыкладзе Езуса станавіцца блізкімі да братоў, будуючы больш справядлівы свет.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 студзеня 2020, 12:30