Пошук

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Францішак: вернікі і няверуючыя – браты ў будаванні міру

Святы Айцец падтрымаў тых, хто працуе на карысць міру і абараняе яго. Сваю падзяку ён скіраваў 1 студзеня 2020 г. – у Сусветны дзень міру, сустракаючыся з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

“Вітаю і падтрымліваю ўсе ініцыятывы за мір, якія рэалізуюць мясцовыя Касцёлы, асацыяцыі і касцёльныя рухі ў гэты Дзень міру: малітоўныя і братэрскія сустрэчы, якія суправаджаюцца салідарнасцю з беднымі. У прыватнасці, я хачу адзначыць марш, які прайшоў учора ў другой палове дня ў Равэне”, - сказаў Папа.

Францішак падзякаваў і шматлікім валанцёрам, якія “ненасільным і бяззбройным чынам” працуюць там, дзе існуе пагроза міру і справядлівасці; а таксама вайскоўцам, што выконваюць міратворчую місію ў многіх канфліктных зонах.

Пантыфік адзначыў, што і вернікі, і няверуючыя з’яўляюцца братамі ў будаванні міру і пажадаў, каб усе на зямлі “не пераставалі спадзявацца на мірны свет, будуючы яго штодзённа разам”.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 студзеня 2020, 14:03