Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Каляндар цэлебрацый Папы: св. Імша ў першую Нядзелю Божага Слова

Малітва аб еднасці хрысціян, цэлебрацыі з нагоды Нядзелі Божага Слова і Сусветнага дня кансэкраванага жыцця, а таксама візіт у Бары – планы Францішка на бліжэйшыя два месяцы.

25 студзеня 2020 г. Пантыфік узначаліць урачыстую вячэрнюю цэлебрацыю Нешпараў, прымеркаваную да завяршэння 53-га Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Яна традыцыйна пройдзе ў рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі. У малітве прымуць удзел прадстаўнікі розных канфесій.

На наступны дзень, 26 студзеня, Папа будзе цэлебраваць св. Імшу з нагоды першай Нядзелі Божага Слова. Гэты дзень ён устанавіў 30 верасня 2019 г. Апостальскім лістом “Aperuit illis”. У Ватыкане ўрачыстая літургія з гэтай нагоды пройдзе ў базыліцы св. Пятра.

1 лютага, у свята Ахвяравання Пана і 23-ці Сусветны дзень кансэкраванага жыцця Францішак узначаліць Эўхарыстыю, у якой прымуць удзел прадстаўнікі Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця з розных частак свету. Яна адбудзецца ў ватыканскай базыліцы.

Апошняй публічнай цэлебрацыяй у бліжэйшыя два месяцы стане св. Імша, якую Папа ўзначаліць у нядзелю 23 лютага ў рамках свайго візіту ў італьянскі горад Бары, дзе прыме ўдзел у Сустрэчы рэфлексіі і духоўнасці “Міжземнамор’е – мяжа міру”.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 студзеня 2020, 14:04