Пошук

Vatican News
Пасяджэнне Рады кардыналаў. Ілюстрацыйнае фота Пасяджэнне Рады кардыналаў. Ілюстрацыйнае фота  (© Vatican Media)

У Ватыкане сабраліся бліжэйшыя дарадчыкі Святога Айца

2 снежня 2019 г. у Ватыкане распачалося 32-е пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі. Нарада працягнецца да 4 снежня.

Францішак разам з групай сваіх бліжэйшых дарадчыкаў зробяць апошнія папраўкі ў праект будучай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі пад рабочай назвай “Predicate Evangelium”. Праца над дакументам вядзецца ад самага пачатку існавання Рады.

На папярэднім пасяджэнні кансультатыўнага органа, якое праходзіла 16-19 верасня 2019 г., былі разгледжаны прапановы і заўвагі да праекта, якія паступілі ад біскупскіх канферэнцый, дыкастэрый Рымскай курыі і зацікаўленых структур.

У цяперашні час у Раду кардыналаў уваходзяць шэсць іерархаў: Оскар Радрыгес Марадзьяга з Гандураса, Джузэпэ Бэртэла з Італіі, Освальд Грасіас з Індыі, Райнхард Маркс з Германіі, Шон Патрык О’Мэйлі з ЗША, а таксама кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Сакратарамі з’яўляюцца: біскуп Марчэла Сэмерара і біскуп Марка Мэліна.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 снежня 2019, 10:48