italy-vatican-morocco-pope-1553940229349.jpg

У 2019-м Папа наведаў 11 краін і 4 кантыненты

Папа казаў, што не любіць падарожнічаць. Тым не менш, важнай рысай яго пантыфікату з’яўляюцца менавіта шматлікія візіты ў розныя часткі свету. У 2019 г. ён здзейсніў 6 падарожжаў і наведаў 11 краін.

Першай стала Панама. Падарожжа сюды праходзіла 23-27 студзеня і было прымеркавана да ХХХIV Сусветных дзён моладзі на тэму: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).

Мэтай двух наступных пілігрымак сталі мусульманскія краіны: 3-5 лютага Папа наведаў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, а 30-31 сакавіка – Марока. У сталіцы Эміратаў, горадзе Абу-Дабі, Францішак і Вялікі імам Аль-Азхар у Каіры, шэйх Ахмед Эль Таеб, падпісалі сумесную Дэкларацыю аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні.

На еўрапейскім кантыненце Святы Айцец сёлета наведаў толькі тыя краіны, большасць насельніцтва якіх складаюць праваслаўныя вернікі: 5-7 мая ён здзейсніў візіт у Балгарыю і Паўночнай Македоніі, а 31 мая-2 чэрвеня – у Румынію.

Пасля перыяду летняга адпачынку, 4 верасня, Францішак накіраваўся ва Усходнюю Афрыку, дзе наведаў Мазамбік, Мадагаскар і Маўрыкій. Гэта падарожжа працягвалася да 10 верасня.

Апошнім Апостальскім падарожжа Папы ў 2019 г. стаў візіт на азіяцкі кантынент. 20-26 лістапада ён наведаў Тайланд і Японію.

На працягу года, які падыходзіць да завяршэння Святы Айцец здзейсніў пяць падарожжаў па тэрыторыі Італіі: у Ларэта, Камерына, Неапаль, Альбана-Лацыяле і Грэча, а таксама наведаў сядзібу Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН у Рыме.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 снежня 2019, 13:17