Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: сям’я – каштоўны скарб, які трэба бараніць

Папа заклікаў падтрымліваць і бараніць інстытут сям’і. Адмысловы зварот ён зрабіў на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 29 снежня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“Сёння скіроўваю асаблівае прывітанне сем’ям, прысутным тут, а таксама тым, якія знаходзяцца дома, але прымаюць удзел у сустрэчы пры дапамозе тэлебачання і радыё. Сям’я – гэта каштоўны дар: трэба заўсёды яе падтрымліваць і ахоўваць”, - падкрэсліў Францішак.

Свята Святой Сям’і было ўключана ў літургічны каляндар Каталіцкага Касцёла ў 1921 г. па ініцыятыве Бэнэдыкта XV. Дагэтуль яно не мела паўсюднага характару. Спачатку свята адзначалася ў трэцюю нядзелю пасля ўрачыстасці Аб’яўлення Пана. Ян ХХІІІ перанёс яго на першую нядзелю пасля гэтай урачыстасці, а Другі Ватыканскі Сабор пастанавіў, што яно павінна адзначацца ў першую нядзелю пасля Божага Нараджэння, а калі Божае Нараджэнне выпадае на нядзелю, тады 30 снежня.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

 

29 снежня 2019, 12:41