Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: сузіраць Езуса ў яслях, каб служыць Яму ў братах

Папа заклікаў служыць Езусу ў бліжніх і падзякаваў за віншаванні, якія атрымаў ад вернікаў з розных частак свету. Адмысловы зварот ён зрабіў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 26 снежня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“Радасць Божага Нараджэння, якая напаўняе нашы сэрцы таксама і сёння, няхай абудзіць ва ўсіх жаданне сузіраць Езуса ў яслях, каб затым служыць Яму і любіць Яго ў нашых братах, асабліва самых патрабуючых”, - пажадаў Папа.

Святы Айцец падзякаваў таксама вернікам за шматлікія віншаванні з Божым Нараджэннем, якія прыйшлі на яго адрас. “Я не магу адказаць кожнаму, але малюся за кожнага. Акрамя таго, выказваю сёння вам і ўсім маю шчырую падзяку, асабліва за дар малітвы, які многія з вас мне абяцалі зрабіць: вялікі дзякуй. Добрага свята св. Стэфана! Калі ласка, працягвайце маліцца за мяне”, - заклікаў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 снежня 2019, 13:35