Пошук

Vatican News
Вокладка выдання твораў Мігеля Анхеля Ф’ёрыта Вокладка выдання твораў Мігеля Анхеля Ф’ёрыта 

Папа пра свайго “настаўніка Ф’ёрыта”

Францішак напісаў прадмову да пяцітомнага выдання твораў свайго колішняга духоўнага настаўніка, аргентынскага езуіта Мігеля Анхеля Ф’ёрыта. Зборнік выдала рэдакцыя часопіса La Civiltà Cattolica.

Прэзентацыя пройдзе 13 снежня 2019 г., у дзень 50-гадовага юбілею прэзбітэрскага пасвячэння Папы. Ён асабіста прыме ў ёй удзел.

У прадмове Францішак характарызуе “настаўніка Ф’ёрыта” як чалавека дыялогу, які ўмеў слухаць і распазнаваць знакі часу ў дыялогу з людзьмі і рознымі культурамі. Малітва для яго была сяброўскай размовай з Богам.

“Выданне твораў айца Мігеля Анхеля Ф’ёрыта – гэта прычына радасці для нас, тых, хто ўжо шмат гадоў чэрпае з яго вучэння. Гэтыя творы прынясуць шмат карысці ўсяму Касцёлу”, - упэўнены Пантыфік.

Францішак прызнаўся, што чатыры прынцыпы, закладзеныя ў аснову Апостальскай адгартацыі Evangelii Gaudium, былі плёнам тэалагічных размоў а. Ф’ёрыта з маладымі езуітамі, у якіх ён браў удзел.

Матэрыялы, сабраныя ў пяцітомніку ахопліваюць перыяд з 1952 па 1991 гг. Многія з іх датычацца ордэна езуітаў, а таксама духоўнага распазнавання ў святле эклезіяльнага і сацыяльнага кантэксту Лацінскай Амерыкі і мясцовай народнай пабожнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 снежня 2019, 11:44