Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа падзякаваў за віншаванні на свой адрас

Святы Айцец падзякаваў за віншаванні, якія на працягу некалькіх апошніх дзён атрымаў з нагоды юбілею свайго прэзбітэрскага пасвячэння і 83-годдзя.

“Дзякую ўсім, хто ў гэтыя дні з розных частак свету даслаў мне віншавальныя пасланні з нагоды 50-годзя святарства і Дня нараджэння. Асаблівым чынам дзякую за дар малітвы”, - сказаў Папа, вітаючы пілігрымаў, якія прымалі ўдзел у агульнай аўдыенцыі 18 снежня 2019 г. у Ватыкане.

Францішак нагадаў, што да ўрачыстасці “Святога Нараджэння Пана Езуса засталося ўсяго некалькі дзён”. “Па прыкладзе Святой Сям’і падрыхтуемся сустрэць яго ў радасці, дазваляючы, каб сэрца напоўнілася Яго любоўю да кожнага з нас”, - пажадаў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 снежня 2019, 11:47