1576494860921.JPG

Папа да дзяцей: чым на самой справе з’яўляецца Божае Нараджэнне?

Быць маленькімі “мастамі” у асяроддзі аднагодак, - заклікаў Францішак дзяцей з руху “Каталіцкая акцыя”. Ён сустрэўся з італьянскімі падлеткамі 16 снежня 2019 г. у Ватыкане.

Пантыфік высока ацаніў евангелізацыйныя ініцыятывы, якія вось ужо 50 гадоў прапануе каталіцкі рух. “Ваша фармацыйная праграма вызначае шлях, які дапамагае ўсвядоміць пакліканне вучняў-місіянераў”, - заўважаў ён.

“Пакідаю вам хатняе заданне: у Божае Нараджэнне сабрацца на малітву і з такім жа захапленнем, якое мелі пастушкі, паглядзець на немаўля Езуса, які прыйшоў у свет, каб прынесці Божую любоў, што абнаўляе ўсё. Езус праз сваё нараджэнне пабудаваў мост паміж Богам і людзьмі, прымірыў зямлю і неба, аднавіў увесь род чалавечы ў адзінстве”, - звярнуўся Папа да сваіх юных гасцей.

Ён заклікаў іх даведацца, чым на самой справе з’яўляецца Божае Нараджэнне, і заўсёды браць прыклад з Марыі і Юзафа, якія вучаць прымаць і шанаваць Езуса, ісці за Ім з дня ў дзень.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 снежня 2019, 13:49