Пошук

Vatican News
Лагатып 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса Лагатып 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса 

Святы Айцец агучыў тэму наступнага Эўхарыстычнага кангрэса

15 снежня 2019 г. Францішак нагадаў пра важную місію Эўхарыстычных кангрэсаў, запрасіў да ўдзелу ў наступным, які пройдзе ў венгерскай сталіцы, і агучыў яго тэму.

“Менш чым праз год, з 13 па 20 верасня 2020 г., у Будапешце будзе праходзіць 52-ы Міжнародны эўхарыстычны кангрэс. Гэтыя форумы ўжо больш стагоддзя нагадваюць, што Эўхарыстыя знаходзіцца ў цэнтры жыцця Касцёла. Тэмай наступнага Кангрэса будзе: “У табе ўсе крыніцы мае” (Пс 87, 7)”, - сказаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Ён заклікаў да малітвы, каб “эўхарыстычная падзея ў Будапешце пасадзейнічала працэсам абнаўлення ў хрысціянскай супольнасці, каб збаўленне, крыніцай якога з’яўляецца Эўхарыстыя, выяўлялася таксама ў эўхарыстычнай культуры, здольнай натхняць людзей добрай волі ў сферах дабрачыннасці, міру, сям’і, у клопаце аб стварэнні”.

Эўхарыстычныя кангрэсы праходзяць раз у чатыры гады. Яны спадарожнічаюць гісторыі Касцёла з канца ХІХ ст. Першы прайшоў у французскім горадзе Ліль у 1881 г, а апошні – 25-31 студзеня 2016 г. у філіпінскім Себу, у ім прынялі ўдзел каля 10 тыс. асоб з 71 краіны.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 снежня 2019, 12:40