Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: Божае Нараджэнне – нагода для ўз’яднання і салідарнасці

Папа пажадаў, каб Божае Нараджэнне стала нагодай для братэрства, узрастання ў веры і салідарнасці з людзьмі, якія знаходзяцца ў нястачы. Адмысловы заклік ён скіраваў 22 снежня 2019 г.

“Праз тры дні наступіць Божае Нараджэнне і мае думкі скіроўваюцца асаблівым чынам да сем’яў, якія ўз’ядноўваюцца ў гэтыя святочныя дні: тыя, хто жыве далёка ад бацькоў выязджае і вяртаецца дадому; браты імкнуцца сустрэцца. Няхай Святое Божае Нараджэнне стане для ўсіх нагодай для братэрства, узрастання ў веры і жэстах салідарнасці да тых, хто знаходзіцца ў патрэбе”, - пажадаў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Святы Айцец прывітаў таксама групы італьянскіх пілігрымаў, якія прыбылі ў Рым з тэрыторый з кепскай экалогіяй і прагнуць лепшай якасці навакольнага асяроддзя і належнай аховы здароўя.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 снежня 2019, 12:12