Пошук

Пантыфік заклікае прысвяціць снежань малітве за дзяцей

На працягу снежня Святы Айцец заклікае маліцца за дзяцей. Сваю малітоўную інтэнцыю ён абвясціў і патлумачыў у адмысловым відэароліку, які 5 снежня 2019 г. быў распаўсюджаны ў інтэрнэце Сусветнай сеткай малітвы.

“Кожнае маргіналізаванае дзіця, кожнага зняважанае дзіця, кожнае пакінутае дзіця, кожнае дзіця пазбаўленае адукацыі, медыцынскага дагляду – гэта крык, які ўзносіцца да Бога. У кожным з іх прысутнічае Хрыстус, Які прыйшоў у наш свет як безабароннае дзіця. Гэта Хрыстус глядзіць на нас у кожным з гэтых дзяцей”, - падкрэсліў Папа.

“Будзем маліцца, каб кожная краіна прыярытэтна і рашуча дзейнічала з мэтаю забяспечыць лепшую будучыню дзецям, асабліва тым з іх, хто пакутуе”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

05 снежня 2019, 16:33