Пошук

Vatican News
Падчас сустрэчы з Асацыяцыяй пажылых работнікаў Падчас сустрэчы з Асацыяцыяй пажылых работнікаў  (Vatican Media)

Пантыфік: пажылыя людзі – гэта каштоўны рэсурс і багацце

Старасць – гэта крыніца досведу і мудрасці, а таксама час асаблівай Божай ласкі, калі Пан абнаўляе пакліканне людзей да захавання і перадачы веры, - перакананы Святы Айцец.

16 снежня 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю “Нацыянальнай асацыяцыі пажылых работнікаў” Італіі з нагоды 70-годдзя існавання структуры.

Святы Айцец назваў пажылы ўзрост часам “дару” і “дыялогу” і нагадаў, што ў сацыяльным плане пажылыя павінны ўспрымацца як рэсурс і багацце, а не як цяжар.

Выдатнай глебай для рэалізацыі “актыўнай старасці” і будаўніцтва салідарнага грамадства Пантыфік назваў валантарыят і практыку аб’яднання ў спецыялізаваныя асацыяцыі. Праз гэта пажылыя людзі могуць служыць арыенцірам для моладзі, становячыся носьбітамі новых чаканняў і мар, напоўненых памяццю пра мінулае.

На думку Папы, старасць робіць магчымым дыялог пакаленняў: Бог даручыў пажылым людзям “вялікае заданне: перадаваць унукам досвед жыцця, гісторыю сям’і, супольнасці, народа”. Гэта таксама час асаблівай Божай ласкі, калі Пан абнаўляе пакліканне людзей да захавання і перадачы веры, да трывалай малітвы і прысутнасці побач з патрабуючымі.

Францішак выкрыў “атрутную культуру адкідання”, што пануе ў эканоміцы, заклапочанай грашыма, а не людскім дабрабытам. З-за яе шмат моладзі застаецца беспрацоўнай і шмат пажылых людзей зазнаюць пагарду і адчужанасць. Папа нагадаў, што кожны чалавек пакліканы супрацьстаяць гэтай рэчаіснасці, будуючы больш гуманнае і гасціннае грамадства, якое б раўнялася на мудрасць і вопыт людзей сталага ўзросту.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 снежня 2019, 12:58