Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: важна дарыць радасць дзецям

Папа правёў сустрэчу з маленькімі пацыентамі ватыканскага Педыятрычнага дыспансера св. Марты. У ёй прынялі ўдзел бацькі хворых дзяцей, валанцёры і медперсанал установы.

22 снежня 2019 г. на сцэне ватыканскай Залы Паўла VI дзеці паказалі Папу калядны спектакль, натхненнем для якога паслужыў яго ліст аб значэнні ясляў Божага Нараджэння.

Звяртаючыся да дарослых, якія прыбылі разам з маленькімі пацыентамі дыспансера, Святы Айцец заўважыў, што “калі бацькі гуляюць са сваімі дзецьмі, яны робяць вельмі важную справу”. Ён заклікаў таксама дарыць радасць дзецям.

У звароце да маленькіх гасцей Папа спаслаўся на падарункі, якія падчас спектаклю, прынеслі Езусу мудрацы – тры скрыначкі з надпісамі: “надзея”, “любоў” і “мір”. Святы Айцец заўважыў, што гэты дары патрэбныя, каб пазбегнуць войнаў і канфліктаў, якія нясуць толькі разбурэнні і смерць.

Педыятрычны дыспансер св. Марты знаходзіцца на тэрыторыі Ватыкана. Ён быў заснаваны ў 1922 г. па ініцыятыве Пія ХІ. У ім атрымліваюць дапамогу дзеці да пяцігадовага ўзросту, чые сем’і знаходзяцца ў цяжкой эканамічнай сітуацыі. Структурай апякуюцца манахіні з кангрэгацыі Дачок міласэрнасці вядомыя таксама як “шарыткі”, ад французскага слова “charity” – міласэрнасць.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 снежня 2019, 13:07