Пошук

Vatican News
Хорхэ Марыё Берголіа. Ілюстрацыйнае фота Хорхэ Марыё Берголіа. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: 50-гадоў святарскага служэння Богу і людзям

Папа адзначае 50-годдзе святарства. Менавіта 13 снежня 1969 г. ён атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук аргентынскага біскупа Рамона Хасэ Кастэляна, пастыра архідыяцэзіі Кардоба.

Святы Айцец распавядаў, што вызначальным днём для распазнання Божага паклікання ў яго жыцці стала 21 верасня 1953 г. Як і многія іншыя маладыя людзі, Хорхэ Берголіа спяшаўся тады на святкаванне Дня студэнта ў кампаніі сваіх найлепшых сяброў. Перад гэтым, аднак, будучы практыкуючым католікам, ён вырашыў зайсці ў парафіяльны касцёл і прыступіць да сакрамэнту споведзі. У канфесіянале ён сустрэў незнаёмага святара, які адразу зрабіў на ім вялікае ўражанне.

“У той дзень споведзь не была незвычайнай. Я вярнуўся дамоў з моцнай перакананасцю: я хацеў, я павінен быў стаць святаром”, - казаў Папа. Праз 13 гадоў пасля гэтай гісторыі ён стаў калені, каб праз накладанне рук атрымаць сакрамэнт пасвячэння і пачаць сваё святарскае служэнне Богу і людзям.

“Тое, што мне больш за ўсё падабаецца – гэта быць святаром”, - прызнаваўся Францішак у адным з інтэрв’ю, падкрэсліваючы, што аддае перавагу таму, каб яго называлі “ойча”. Гэта “духоўнае айцоўства” ён рэалізуе ў сваім жыцці ўжо на працягу паўстагоддзя. Спачатку як просты святар, потым як біскуп, а цяпер як Наступнік св. Пятра, Францішак нястомна атуляе айцоўскім клопатам вернікаў, духавенства, кансэкраваных асоб, бедных, хворых, людзей, якія вераць іншым чынам ці ўвогуле знаходзяцца далёка ад Бога.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 снежня 2019, 12:51