Пошук

Vatican News
Францішак падчас пералёту у Бангкок Францішак падчас пералёту у Бангкок  (AFP or licensors)

Тайланд: Пантыфік падзякаваў журналістам

Падчас палёту з Рыма ў Бангкок Папа сустрэўся з журналістамі, якія суправаджаюць яго ў падарожжы. Пасля цырымоніі прывітання ў аэрапорце ён прыбыў у Апостальскую нунцыятуру ў сталіцы Тайланда.

Звяртаючыся да журналістаў, Францішак сказаў: “Дзякуй, што суправаджаеце мяне ў гэтым падарожжы і дзякую вам за вашу працу. Добра, што людзі праінфармаваныя, што знаёмяцца з культурай краін, далёкіх ад Захаду. Дзякуй за намаганні”.

На пытанне, калі ён паедзе ў Аргентыну, Папа паказаў на неба, нібы жадаючы сказаць: “Толькі Бог ведае”.

Як паведамляе Зала Друку Святога Пасаду, перад Апостальскай нунцыятурай у Бангкоку Святога Айца віталі семінарысты, навіцыі і маладыя манахіні, а таксама моладзь з суседняй парафіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 лістапада 2019, 13:36