Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: моладзь – глеба для хрысціянскіх супольнасцей

Моладзь – гэта ўрадлівая і новая глеба, якую Пан дае хрысціянскім супольнасцям, - падкрэсліў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў ХХ Лацінаамерыканскай сустрэчы нацыянальных душпастыраў моладзі.

Форум праходзіць з 19 па 23 лістапада 2019 г. у Ліме, сталіцы Перу. У ім бяруць удзел каля 150 душпастырскіх работнікаў з краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейну.

Святы Айцец заклікаў душпастыраў з “павагай і добразычлівасцю суправаджаць” юнакоў і дзяўчат “на шляху іх асабістага сталення, каб умацоўваліся ў веры і, дзякуючы Божай ласцы, прыносілі плён любові і надзеі”.

“Заклікаю вас усё больш і больш паглыбляць асабістае знаёмства з Езусам, каб, жывучы ў Яго сэрцы, вы маглі стаць місійнымі вучнямі і сведкамі Яго ласкавасці, і каб іншыя маладыя людзі маглі наблізіцца да Яго, вечна маладога, адчуць радасць сяброўства з Ім і весці жыццё, заснаванае на братэрстве і хрысціянскай салідарнасці”, - звярнуўся Папа да моладзі.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лістапада 2019, 13:30