Пошук

Vatican News
Узнагароджанне пераможцаў “Забегу святых” Узнагароджанне пераможцаў “Забегу святых” 

Францішак прывітаў удзельнікаў “Забегу святых”

Пантыфік прывітаў удзельнікаў “Забегу святых”, які традыцыйна праходзіць у Рыме з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых. У спартыўным свяце прынялі ўдзел тысячы чалавек.

“Дзякую ўсім тым, хто ў гэтыя дні ў парафіях і супольнасцях спрыяе малітоўным ініцыятывам па святкаванні Усіх Святых і ўшанаванні памяці памерлых. Гэтыя два хрысціянскія святы нагадваюць нам пра сувязь паміж Касцёлам зямным і нябесным, паміж намі і нашымі блізкімі, якія перайшлі ў іншае жыццё”, - сказаў Францішак 1 лістапада 2019 г. падчас малітвы “Анёл Панскі”.

“Забег святых” (Corsa dei santi) – гэта дабрачыннае спартыўнае свята, арганізаванага фондам “Missioni Don Bosco”, удзельнікі якога прабягаюць дзесяць або тры кіламетры вуліцамі Рыма. Ахвяраванні за рэгістрацыю для ўдзелу ў мерапрыемстве прызначаюцца на дабрачынныя мэты.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 лістапада 2019, 12:45