Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа: для вырашэння праблем патрэбны не менеджэры, а еднасць

Святы Айцец у відэапасланні прывітаў удзельнікаў Фестывалю сацыяльнага вучэння Касцёла на тэму: “Прысутнічаць – сацыяльная поліфанія”. Форум праходзіць з 22 па 24 лістапада 2019 г. у Вероне.

Францішак заўважыў, што прысутнічаць, значыць быць побач з чалавекам, дзяліцца з ім, суправаджаць яго, выцягваць з ізаляцыі і несці яму цяпло, здольнае вярнуць да жыцця.

Пантыфік заклікаў не адварочваць позірку ад праблем патрабуючых, спыняцца і не баяцца дакранацца да іх, аказваць дапамогу. “Як шмат людзей у сваім жыцці занадта позна заўважаюць, што не мелі часу для таго, каб спыніцца і пагуляць з дзецьмі, паразмаўляць з пажылымі бацькамі, што не клапаціліся пра адносіны з блізкімі, не былі гатовымі дапамагчы”, - заўважыў ён.

Францішак падкрэсліў, што для вырашэння праблем патрэбны не вялікія менеджэры, але ўменне заставацца з’яднанымі і не паддавацца раўнадушнасці”.

“Кожны з уласнымі якасцямі і дарамі можа стаць будаўніком братэрства. Свет змяняецца не тады, калі нехта чыніць цуды, але калі ўсе штодзённа робяць тое, што павінны. Трывалыя змены заўсёды пачынаюцца знізу, і ніколі як дзеянне зверху”, - заўважыў Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 лістапада 2019, 13:03