Пошук

Vatican News
Акцыя па ратаванні мігрантаў. Ілюстрацыйнае фота Акцыя па ратаванні мігрантаў. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік: дзякуй Богу, шмат людзей не паддаліся раўнадушнасці

Папа напісаў ліст да італьянскага пісьменніка і журналіста Рына Канцанэры, аўтара кнігі “Спачатку апошнія” (Prima gli Ultimi), у якой сабраны гісторыі людзей, што дапамагаюць мігрантам.

Францішак заўважыў, што ў наш час, “пазначаны палярызацыяй, медыйнымі спрашчэннямі, кідкімі загалоўкамі газет, якія могуць стварыць скажонае ўяўленне аб рэчаіснасці, эфектыўнымі слоганамі і, на жаль, вялікай колькасцю кепскіх навін”, кніга Рына Канцанэры, з’яўляецца “глытком чыстага паветра”.

“Ваша ініцыятыва – гэта магчымасць даць голас той частцы рэчаіснасці, якая, дзякуй Богу, больш распаўсюджана: рэчаіснасці, якая не паддаецца раўнадушнасці”, - напісаў Святы Айцец.

У лісце да пісьменніка Папа прызнаўся, што яго напаўняе спакоем факт існавання вялікай колькасці асоб, якія спаўняюць на практыцы словы Езуса Хрыста: “Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне” (Мц 25,35-36).

Навіна ў фармаце аўдыё
11 лістапада 2019, 15:43