Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак здзейсніць візіт у “Цытадэль любові”

Папа наведае сядзібу “Цытадэлі любові” (Cittadella della carità) – дабрачыннага цэнтра рымскай “Caritas”. Візіт прымеркаваны да 40-годдзя дзейнасці арганізацыі ў Вечным горадзе. Ён пройдзе 29 лістапада 2019 г.

Святы Айцец прыбудзе ў дабрачынны цэнтр каля 16.00 па сярэднееўрапейскім часе. Ля ўваходу яго прывітаюць Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс, і дапаможны біскуп Джамп’ера Пальміеры.

Францішак надведае розныя ўстановы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі структуры: стаматалагічны цэнтр для бедных, прытулак, кірмаш салідарнасці і сталоўку. Ён сустрэнецца з гасцямі і валанцёрамі рымскай “Caritas”– прадстаўнікамі дыяцэзіяльных і парафіяльных аддзяленняў.

Візіт Пантыфіка стане часткай ініцыятывы “Пятніцы міласэрнасці”, у рамках якой ён сустракаецца з людзьмі, найбольш патрабуючымі спагады і салідарнасці.

Францішак наведае “Caritas” у другі раз падчас свайго пантыфікату. Першы візіт праходзіў на пачатку Юбілейнага Года Міласэрнасці, 19 снежня 2015 г. Тады ён завітаў у каталіцкі прытулак для бедных і бяздомных на рымскім вакзале Тэрміні, дзе ўрачыста адчыніў Святую Браму Міласэрнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 лістапада 2019, 10:56