Пошук

Францішак заклікаў маліцца аб міры на Блізкім Усходзе

Мір на Блізкім Усходзе – тэма малітоўнай інтэнцыі Папы на лістапад. Францішак паведаміў і патлумачыў яе ў адмысловымі відэа-роліку, які 5 лістапада 2019 г. быў распаўсюджаны Сусветнай малітоўнай сеткай.

“На Блізкім Усходзе мірнае суіснаванне і дыялог паміж трыма монатэістычнымі рэлігіямі грунтуецца за духоўных і гістарычных сувязях. З гэтых зямель прыйшла Добрая Навіна Езуса, уваскрослага з любові. Сёння многія хрысціянскія супольнасці, разам з юдэйскімі і мусульманскімі, працуюць тут дзеля міру, згоды і прабачэння”, - нагадаў Папа.

“Будзем маліцца, каб на Блізкім Усходзе, дзе разам жывуць разнастайныя рэлігійныя супольнасці, запанаваў дух дыялогу і прымірэння”, - агучыў сваю інтэнцыю Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 лістапада 2019, 09:42