Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак сустрэўся з кіраўнікамі структур Рымскай курыі

Папа сустрэўся з кіраўнікамі структур Рымскай курыі. Нарада адбылася раніцай 11 лістапада 2019 г. у Апостальскім палацы Ватыкана. Яна праходзіла за закрытымі дзвярыма.

Святы Айцец рэгулярна, два-тры разы ў год сустракаецца са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі – прэфектамі кангрэгацый, дыкастэрый, трыбуналаў, старшынямі Папскіх радаў. Апошняе такога роду працоўнае пасяджэнне праходзіла 13 мая 2019 г.

Падчас такіх сустрэч гаворка вядзецца пра актуальныя праблемы Каталіцкага Касцёла, на іх ставяцца задачы для структур Рымскай курыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 лістапада 2019, 11:40