Папа падчас сустрэчы з ватыканскімі пажарнымі Папа падчас сустрэчы з ватыканскімі пажарнымі 

Францішак благаславіў новы ватыканскі пажарны аўтамабіль

Папа благаславіў новы пажарны аўтамабіль, падораны Ватыканскай пажарнай службе нямецкім прадпрыемствам “MAN Truks&Bus”. Цырымонія адбылася 6 лістапада 2019 г. на плошчы св. Марты ў Ватыкане.

Пантыфік благаславіў новы транспартны сродак падчас кароткай сустрэчы з дэлегацыяй ватыканскіх пажарных. Ён узгадаў у малітве трох італьянскіх “людзей вогненнай прафесіі”, што загінулі некалькі дзён таму на поўначы краіны. Францішак падзякаваў сваім гасцям за ахвярную службу, асабліва ў сітуацыях, калі яны вымушаны рызыкаваць жыццём.

Пажарны аўтамабіль, які благаславіў Святы Айцец, быў спецыяльна спраектаваны для выкарыстання на тэрыторыі Ватыканскага геліпорту – з нядаўняга часу верталётная пляцоўка на тэрыторыі Ватыканскіх садоў выкарыстоўваецца для дастаўкі маленькіх пацыентаў у папскі педыятрычны шпіталь “Bambino Gesu”.

Новы аўтамабіль, вельмі кампактны, ён абсталяваны спецыяльным пультам кіравання і маніторам, што дазваляе аператару пажарна-тэхнічнага ўзбраення тушыць пажары не выходзячы з кабіны транспартнага сродку і перамяшчаць машыну, не спыняючы працэсу тушэння.
 

07 лістапада 2019, 12:15