Пошук

Vatican News
Падчас адкрыцця выставы ў Папскім латэранскім універсітэце Падчас адкрыцця выставы ў Папскім латэранскім універсітэце  (Vatican Media)

Францішак адкрыў выставу ў памяць кардынала Тарана

Існуе тэрміновая патрэба ў людзях веры, здольных вучыць сапраўднаму дыялогу, карыстаючыся для гэтага кожнай магчымасцю і кожнай нагода, - падкрэсліў Святы Айцец.

31 кастрычніка 2019 г. Папа прыняў удзел у інаўгурацыі выставы “Каліграфія для дыялогу – спрыяць культуры міру праз культуру і мастацтва”, адкрытай у Папскім латэранскім універсітэце ў памяць аб кардынале Жане-Луі Таране, шматгадовым старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, памерлым у ліпені 2018 г. Падзея адбылася ў рамках семінара пра выхаванне ў духу міра.

Пантыфік звярнуў увагу на актуальнасць гэтай тэмы, падкрэсліўшы, што перад абліччам войнаў і насілля нельга заставацца выключна назіральнікамі і абмяжоўвацца заклікамі да міру, трэба вучыць людзей штодзённа яго будаваць і прасіць Бога аб гэтым дары.

Папа заклікаў да стварэння “глабальнага выхаваўчага саюзу” для перадачы новым пакаленням не толькі тэхнічных ведаў, але, у першую чаргу, “чалавечай і духоўнай мудрасць”. Трэба вучыць моладзь крытычна мысліць і ўсведамляць негатыўныя наступствы войнаў і насілля, дзяліцца досведам і каштоўнасцямі, якія Бог запісаў у сэрцы чалавека. “Як моцна мы патрабуем людзей веры, якія навучаць сапраўднаму дыялогу, карыстаючыся кожнай магчымасцю і нагодай!”, - дадаў ён.

Францішак падкрэсліў, што сапраўдным будаўніком міру і чалавекам міру быў кардынал Жан-Луі Таран, у гонар якога была адкрыта выстава. Ён чэрпаў сілы і натхненне ў дыялогу з Богам, праз дыялог імкнуўся знайсці рашэнні ў сваёй дыпламатычнай дзейнасці і дыялогу паміж рэлігіямі.

“Нават падчас хваробы жаданне дыялогу падтрымлівала гэтага вернага і адкрытага святара, які аказваў вельмі важную і карысную дапамогу ў разуменні многіх сітуацыі ў маім служэнні Біскупа Рыма і наступніка апостала Пятра”, - прызнаўся Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 лістапада 2019, 10:49