Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: хрысціяне – самая пераследаваная група ў свеце

Сёння амаль 300 мільёнаў хрысціян жывуць у краінах, у якіх іх вера пераследуецца. Стратэгіі, якія мелі на мэце паляпшэнне іх сітуацыі, не прынеслі добрых вынікаў.

24 кастрычніка 2019 г. супрацоўнікі Папскага дабрачыннага фонду “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” прадставілі справаздачу па выніках аналізу сітуацыі з рэлігійнай свабодай у свеце, у прыватнасці, выпадкаў пераследу хрысцін. Дадзеныя Фонду датычаць трох апошніх гадоў, пачынаючы з 2017 г.

“Хрысціяне і надалей застаюцца найбольш пераследаванай сацыяльнай групай у свеце. Стратэгіі, якія мелі на мэце паляпшэнне іх сітуацыі, не прынеслі добрых вынікаў”, - падкрэслілі эксперты падчас прэзентацыі справаздачы, якая прайшла ў рымскай базыліцы святых Барталамея і Войцеха.

Між іншым, было адзначана, што паляпшэнне дыпламатычных адносін з такімі краінамі, як Кітай або Паўночная Карэя, не прывяло да паляпшэння сітуацыі, у якой знаходзяцца сучасныя паслядоўнікі Хрыста. Наадварот, у апошнія гады ў Кітаі назіраецца ўзмацненне рэпрэсій ў дачыненні да хрысціян.

Калі ж гаворка ідзе пра пераслед мусульман, дадалі супрацоўнікі Фонду, то трэба канстатаваць, што барацьба з міжнароднай тэрарыстычнай групоўкай “Ісламскаяй дзяржава” палепшыла становішча хрысціян у Іраку і Сірыі, аднак у той жа час прывяла да распаўсюджання прыхільнікаў джыхаду на іншыя краіны.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
25 кастрычніка 2019, 11:42