Пошук

Vatican News
Пратэст у Чылі. Ілюстрацыйнае фота Пратэст у Чылі. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец выказаў заклапочанасць сітуацыяй у Чылі

Папа лічыць, што крызіс у Чылі трэба вырашаць праз спыненне гвалтоўных пратэстаў і наладжванне дыялогу. Аб гэтым ён заявіў падчас агульнай аўдыенцыі, якая 23 кастрычніка 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“З заклапочанасцю назіраю за тым, што адбываецца ў Чылі. Заклікаю, паклаўшы канец гвалтоўным маніфестацыям, праз дыялог намагацца знайсці выйсце з крызісу і пераадолець цяжкасці, якія да яго прывялі, дзеля дабра ўсяго насельніцтва”, - сказаў Святы Айцец.

Масавыя грамадзянскія акцыі пратэсту праходзяць у некалькіх гарадах Чылі. Прычынай для іх паслужыла павышэнне кошту праезду ў сталічным метрапалітэне. У некаторых гарадах краіны было абвешчанага надзвычайнае становішча, а для забеспячэння парадку развернуты сілы чылійскай арміі.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 кастрычніка 2019, 10:33