Пошук

Новыя кардыналы сустрэліся з папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI Новыя кардыналы сустрэліся з папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI  

Францішак і новыя кардыналы адведалі Папу на пенсіі

Пасля кансісторыя Святы Айцец і новыя кардыналы сустрэліся з папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI у кляштары "Mater Ecclesiae".

Ян Мойсік

“Сёння ўвечары 5 кастрычніка 2019 г., напрыканцы ўрачыстасці Звычайнага публічнага кансісторыя, Святы Айцец і новыя кардыналы накіраваліся да манастыра "Mater Ecclesiae", каб сустрэцца з папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI”, - паведаміў у спецыяльнай заяве кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Святы Айцец і новыя кардыналы сустрэліся з папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI

Пасля кароткага прывітання, падчас якога Бэнэдыкт XVI нагадаў новым кардыналам пра каштоўнасць вернасці Папе, ён разам з папам Францішкам удзяліў новым кардыналам благаслаўленне, гаворыцца ў паведамленні прэсавага прадстаўніка Святога Пасаду.
 

Навіна ў фармаце аўдыё

 

06 кастрычніка 2019, 10:04