Пошук

Кс. Альфрэда Крэманэзі Кс. Альфрэда Крэманэзі 

Францішак заклікаў натхняцца сведчаннем новага благаслаўлёнага

Папа заклікаў вернікаў натхняцца прыкладам італьянскага мучаніка, кс. Альфрэда Крэманэзі, будуючы братэрства і будучы місіянерамі ў сваіх асяроддзях. Адмысловы заклік ён скіраваў 20 кастрычніка 2019 г.

“Учора ў Крэме быў абвешчаны благаслаўлёным мучанік, кс. Альфрэда Крэманэзі, святар з Папскага інстытута замежных місій. Забіты ў Бірме ў 1953 г., ён быў нястомным апосталам супакою і руплівым сведкам Евангелля, аж да аддання жыцця”, - нагадаў Святы Айцец вернікам, сабраным у Ватыкане на малітвы “Анёл Панскі”.

“Няхай яго прыклад заахвочвае нас будаваць братэрства і быць адважнымі місіянерамі ў сваіх асяродках. Няхай яго заступніцтва падтрымлівае тых, хто імкнецца сёння сеяць Евангелле ў свеце”, - пажадаў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 кастрычніка 2019, 12:51